Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бела-чырвоны надпіс на мяжы Берасьцейскай вобласьці перафарбавалі ў бела-блакітны. ФОТА

Стэла да і пасьля рамонту.
Стэла да і пасьля рамонту.

Надпіс «Берасьцейская вобласьць» раней быў белым на чырвоным фоне, але сёлета фон перафарбавалі ў блакітны, заўважыў The Village.

Справаздачу пра гэтае «мерапрыемства па добраўпарадкаваньні» прадпрыемства «Граніт» выклала на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Пасьля пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, на якія выйшлі сотні тысяч людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, улады пачалі змагацца са спалучэньнем чырвонага і белага колеру.

Перафарбоўваюць фасады дамоў, дзіцячыя комплексы, палосы на бэтонамяшалках, касьцюмы дзядоў-марозаў і іншае.

Нядаўна таксама перафарбавалі ўязны знак у Белаазёрск, што ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

XS
SM
MD
LG