Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за ўчора зафіксавалі 10 сьмерцяў ад каранавірусу, гэтую лічбу статыстыка не перавышала 80 дзён  


Мэдыкі рыкамэндуюць надалей прытрымлівацца масачнага рэжыму
Мэдыкі рыкамэндуюць надалей прытрымлівацца масачнага рэжыму

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 14 красавіка.

Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:

  • выявілі 1166 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1287 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 338 801 захварэлі,
  • 2383 памерлі,
  • 329 135 паправіліся і выпісаліся.

Апошні раз лічбу сьмерцяў вышэйшую за 10, афіцыйная статыстыка падавала 23 студзеня, 80 дзён таму, калі зафіксавалі 11 ахвяр каранавірусу.

У лютым 14 дзён казалі пра 9 сьмерцяў штодня, у красавіку было 6 дзён запар па 9 выпадкаў, цяпер ужо чацьвёрты дзень фіксуюць 10.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць штучна заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

13 красавіка Мінздароўя ў сваім тэлеграме таксама паведаміла, што ў краіне рэгіструецца паступовы рост захворваньняў. У сярэднім, па яго зьвестках, каранавірус выяўляюць у 11,9% спробаў, узятых у грамадзян. Па стане на 12 красавіка колькасьць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала 129 899 чалавек, дзьвюма дозамі 41 688 чалавек.

Акрамя таго, «Эўрарадыё» заўважыла, што Белстат у чарговы раз не апублікаваў месячную статыстыку па каранавірусе, пры тым, што іншыя краіны Эўразійскай эканамічнай прасторы такія дадзеныя прадастаўляюць. Апошні раз Белстат публікаваў статыстыку сьмяротнасці ажно 12 траўня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG