Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абмежавалі доступ да рэсурсу dissidentby.com, які зьбірае інфармацыю пра палітвязьняў


Паведамленьне пра блякаваньне
Паведамленьне пра блякаваньне

На сайце публікавалі інфармацыю пра палітвязьняў і спосабы дапамогі іх сем’ям.

На экране пры спробе падлучэньня да dissidentby.com зьяўляецца паведамленьне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны ў мэтах выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закону Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“».

Не ўдаецца зайсьці на сайт карыстальнікам Cosmos Telecom, А1 і МТС. Варта адзначыць, што па стане на 13:20 беларускага часу ў некаторых правайдэраў сайт адкрываецца. Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту А1 пакуль бесьперашкодна заходзяць на старонку.

На сайце зьмешчаны сьпіс людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні паводле палітычных матываў, іх імёны, кантактныя зьвесткі, а таксама рэквізыты для дапамогі іх сем’ям, многія зь якіх на час зьняволеньня пазбавіліся асноўных кармільцаў.

У сьпісах сайту 526 чалавек, там ёсьць і асобы, якіх праваабарончая супольнасьць не прызнала палітвязьнямі. Такі статус на сёньня маюць 354 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG