Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада забараніла экспарт зьвязаных з дронамі тэхналёгій у Турэччыну. За Карабах


Адзін з дронаў, які браў удзел у вйне ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе

Атава заявіла, што перададзеныя тэхналёгіі выкарыстоўваліся ў Нагорным Карабаху насуперак гарантыям Анкары.

Канада адклікала дазвол на экспарт у Турэччыну тэхналёгій, зьвязаных з бесьпілотнікамі, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Канадзкі ўрад прыйшоў да высновы, што гэтае абсталяваньне выкарыстоўвалася азэрбайджанскімі сіламі, якія змагаліся з Армэніяй у Нагорным Карабаху.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Марк Гарно.

«Такое выкарыстаньне не адпавядала ні замежнай палітыцы Канады, ні гарантыям канчатковага выкарыстаньня, дадзеных Турэччынай», — гаворыцца ў заяве Гарно.

Ён дадаў, што выказваў сваю заклапочанасьць міністру замежных спраў Турэччыны Мэўлюту Чавушаглу.

  • Турэцкія дроны, паводле вайсковых экспэртаў, адыгралі вырашальную ролю ў перамозе Азэйрбайджану ў вайне за Нагорны Карабах у 2020 годзе.
  • Турэцкія дроны стаяць на ўзбраеньні і ва ўкраінскіх узброеных сілах. Цяпер Украіна вядзе перамовы аб куплі новай партыі дронаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG