Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Менск
Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Менск

Падзеі 13 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1204 — захоп і рабаваньне Канстантынопалю ўдзельнікамі Чацьвёртага Крыжовага паходу.

1943 — паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катынскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў. Паведамлялася, што катынскі расстрэл быў зроблены НКВД увесну 1940 году.

1962 — першы выступ The Beatles у «Star Club».

1991 — утвораныя Менска-Магілёўская архідыяцэзія і Горадзенская дыяцэзія.

1992 — ініцыятыўная група перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі. Але кіраўніцтва Вярхоўнага Савету адмовілася ўрэшце праводзіць рэфэрэндум.

У гэты дзень нарадзіліся

1743 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША.

1871 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны.

1906 — Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Сэмюэль Бэкет на рэпэтыцыі спэктакля «Ў чаканьні Гадо»
Сэмюэль Бэкет на рэпэтыцыі спэктакля «Ў чаканьні Гадо»

1963 — Гары Каспараў, савецкі і расейскі шахматыст і палітык, 13-ы чэмпіён сьвету па шахматах.

Матч за званьне чэмпіёна сьвету ў шахматах паміж Анатолем Карпавым і Гары Каспаравым
Матч за званьне чэмпіёна сьвету ў шахматах паміж Анатолем Карпавым і Гары Каспаравым

У памяці

1695 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт-баечнік.

2015 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Гюнтэр Грас
Гюнтэр Грас

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG