Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санстанцыя зачыніла на два гады поле адной з найлепшых беларускіх футбольных школаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады зачынілі адзіную прыдатную пляцоўку для трэнаваньняў юных футбалістаў у Барысаве праз парушэньне санітарных нормаў.

Санстанцыя вынесла пастанову аб парушэньнях на полі дзіцяча-юнацкай спартовай школы № 2 у Барысаве. Яна зачыніла палі да 2023 году. Прычым гэта была адзіная пляцоўка ў горадзе, прыдатная для трэнаваньняў, піша тэлеграм-канал «Родны футбол».

У ДзЮСШ-2 займалася каля 250 дзяцей, ня кажучы аб прыватных школах, адзначыў «Прессбол».

Афіцыйная прычына — поле не адпавядае санітарным нормам. Праверка на стадыён прыйшла нібыта пасьля скаргі аднаго з жыхароў Барысава. Сама футбольная школа ня ў стане выправіць парушэньні без дзяржаўнага бюджэту, а грошы на гэта не вылучалі.

Барысаўская ДзЮСШ-2 — пераможца і прызэр шэрагу дзіцячых і юнацкіх футбольных спаборніцтваў. У шэрагу яе выхаванцаў, напрыклад, шматразовы чэмпіён Беларусі паўабаронца Ігар Стасевіч, які выступае таксама і за нацыянальную зборную краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG