Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку землятрусу на востраве Ява загінулі 8 чалавек, разбураны сотні дамоў


У правінцыі Ўсходняя Ява
У правінцыі Ўсходняя Ява

Інданэзію напаткала другая прыродная катастрофа за тыдзень. Раней з-за цыклёну загінулі як мінімум 174 чалавекі.

У выніку землятрусу на інданэзійскім востраве Ява загінулі па меншай меры восем чалавек, яшчэ 23 параненыя. Пашкоджаны больш за 300 будынкаў. Землятрус адчулі таксама жыхары выспы Балі, піша Los Angeles Times.

Геалягічная служба ЗША паведаміла, што землятрус сілай 6 балаў адбыўся на паўднёвым узьбярэжжы вострава а 2-й ночы па мясцовым часе. Яго эпіцэнтар знаходзіўся ў 45 кілямэтрах на поўдзень ад гораду Сумбэрпукунг, Усходняя Ява, на глыбіні 82 кілямэтраў. Папярэджаньняў пра цунамі не паступала, імаверна, землятрус яго ня выклікаў.

У выніку землятрусу адбыўся апоўзень, які забіў жанчыну на матацыкле і сур’ёзна параніў яе мужа, іншых ахвяр знайшлі пад заваламі. Па ўсёй тэрыторыі пашкоджаны дзясяткі дамоў.

Гэта ўжо другая сьмяротная катастрофа, якая закранула Інданэзію на гэтым тыдні. Раней цыклён «Сэрожа» стаў прычынай гібелі 174 чалавек, а 48 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

А ў студзені ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 бала загінулі 105 чалавек, каля 6500 былі параненыя і больш за 92 000 перамешчаныя пасьля магутных штуршкоў у раёнах Мамуджу і Маджэнэ на ўсходзе вострава Сулавэсі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG