Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовіла 35 беларусам ва ўезьдзе на сваю тэрыторыю. «Падрабілі даведкі PCR-тэстаў»


Украінскі памежнік, ілюстрацыйнае фота
Украінскі памежнік, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што на пункце пропуску «Дольск» у Валынскай вобласьці 35 грамадзянам Беларусі адмовілі ва ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю.

«Памежнікі ўстанавілі, што блянкі (даведак аб PCR-тэстах) істотна адрозьніваюцца ад арыгіналаў, а таксама на іх адсутнічалі абавязковыя рэквізыты. Апроч таго, у некалькіх пасажыраў выявілі даведкі з аднолькавымі нумарамі», — паведаміла прэсавая служба Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Памежнікі паінфармавалі паліцыю аб прыкметах крымінальнага правапарушэньня паводле артыкулу 358 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (падробка дакумэнтаў, пячатак, штампаў). Гэтае злачынства караецца як штрафам да 17 тысяч грыўняў, так і арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў ці двума гадамі пазбаўленьня волі.

Усім грамадзянам, якія спрабавалі ўехаць ва Ўкраіну на падставе падробленых даведак PCR-тэстаў, адмовілі ва ўезьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG