Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі просіць аднавіць трансьляцыю імшы па радыё, якую спынілі пасьля выбараў


Імша ў менскім катэдральным касьцёле. Архіўнае фота.

У нядзелю 11 красавіка сьвятая імша ў 8.15 з архікатэдральнага касьцёла Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску можа вярнуцца ў эфір беларускага радыё.

Сайт Catholic.by са спасылкай на пробашча менскай архікатэдры Антонія Клімантовіча паведаміў, што кіраўнік Каталіцкай царквы біскуп Казімір Велікаселец скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Менгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансьляцыю ранішняй сьвятой імшы.

Антоні Клімантовіч адзначыў, што афіцыйнага пацьвярджэньня аб аднаўленьні радыётрансьляцый ён асабіста пакуль не атрымаў, аднак Белтэлерадыёкампанія апавясьціла яго, што 11 красавіка парафіяльная сьвятая імша ў 8.15 трапіць у жывы радыёэфір.

Пробашч архікатэдры спадзяецца, што імша вернецца ў штонядзельную праграму Белтэлерадыёкампаніі, як было да жніўня 2020 году.

Трансьляцыя нядзельнай імшы зь менскай катэдры адбывалася бесьперапынна з 2000 году, але ў адну са жнівеньскіх нядзель 2021-га, без тлумачэньняў з боку Белтэлерадыёкампаніі, прамыя ўключэньні набажэнстваў спыніліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG