Гэты сьпіс штогод адзначае ўплывовых людзей узростам да 30 гадоў у розных катэгорыях, у тым ліку са сьвету бізнэсу, навукі, сродкаў масавай інфармацыі і палітыкі.
Жывіцкая працуе ў «Vanguard», другой па велічыні кампаніі кіраваньня фондамі ў сьвеце, у распараджэньні якой актывы на суму 7 трыльёнаў даляраў.
Пасьля атрыманьня доктарскай ступені ў Лёнданскай школе эканомікі Жывіцкая пачала сваю кар’еру ў інвэстыцыйнай кампаніі Goldman Sachs, перш чым перайсьці ў страхавую і інвэстыцыйную кампанію Prudential. Яна таксама выкладае ў Інстытуце палітычных дасьледаваньняў у Парыжы і ў бізнэс-школе Saïd у Оксфардзе.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў