Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 200 гадоў Шарлю Бадлеру, 55 — Алесю Ліпаю


Алесь Ліпай, 2009
Алесь Ліпай, 2009

Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1865 — завяршэньне грамадзянскай вайны ў ЗША, капітуляцыя арміі Поўдня пры Апатамаксе.

1932 — скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.

1940 — уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.

1946 — у нямецкім Міхельсдорфе з ініцыятывы Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1989 — разгон дэманстрацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.

1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.

2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад.

2015 — Ва Ўкраіне завялі некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча. Пячэрскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў яго.

У гэты дзень нарадзіліся

1802 — Эліяс Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла-фінскі эпас «Калевала».

1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт.

1910 — Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля падчас Другой усясьветнай вайны.

1934 — Леанід Асядоўскі, беларускі мастак.

1939 — Барыс Родзіч, удзельнік адраджэнскага руху канца 1989-х і пачатку 1990-х.

Ён засноўваў разам зь Міхасём Ткачовым, Алегам Трусавым, Міхасём Чарняўскім Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду. Ствараў на сваім заводзе суполкі Таварыства беларускай мовы і Свабоднага прафсаюзу.

Стаў адным з заснавальнікаў мэмарыяльнага фонду «Трасьцянец»…

Яшчэ за савецкім часам у яго можна было разжыцца «Расійска-крыўскім слоўнікам» Вацлава Ластоўскага і выдадзеным замежнымі суайчыньнікамі «Кароткім аглядам гісторыі Беларусі», што разбураў савецкія гістарыяграфічныя міты.

Родзіч вельмі даражыў суседзтвам і знаёмствам з Васілём Быкавым, зь якім быў у адной суполцы Беларускага Народнага Фронту.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне.

1966 — Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт.

Алесь Ліпай
Алесь Ліпай

У 1991-м Ліпай заснаваў першае ў краіне незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, якое перарасло ў кампанію з запатрабаваным у Беларусі і за мяжой мультымэдыйным кантэнтам. Ён стаў аўтарам беларускага перакладу падпісанай Станіславам Шушкевічам і Білам Клінтанам Дамовы пра вывад зь Беларусі ядравай зброі. Перавёз з-за мяжы амаль паўтары тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне.

У памяці

1553 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.

1626 — Фрэнсіс Бэкан, англійскі філёзаф.

1802 — Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1999 — Апалёнія Пяткун, беларуская каталіцкая манашка.

У 1949-м па колішняй Заходняй Беларусі пракацілася хваля арыштаў каталіцкіх сьвятароў. Некаторыя здолелі схавацца ў лясах, на далёкіх хутарах. Іхняй ратавальніцай стала маці Апалёнія, якая ў жабрачым адзеньні штодня праходзіла не адзін дзясятак кілямэтраў, прыносячы ксяндзам ежу і навіны.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне.

2012 — Арына Вячорка, беларускі грамадзкі дзеяч, навуковец, пэдагог.

Арына Вячорка
Арына Вячорка

Матэматык паводле адукацыі, яна разам з купкаю сяброў і аднадумцаў стварала першае нацыянальнае незалежнае згуртаваньне новага часу — «Беларускую сьпеўна-драматычную майстроўню», а затым яе спадкаеміцу «Талаку», ладзіла дзясяткі імпрэзаў, адраджала беларускае школьніцтва.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне.

2016 — Зьміцер Саўка, беларускі мовазнаўца, адзін з аўтараў нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу.

Зьміцер Саўка
Зьміцер Саўка

Зьміцер Саўка знайшоў пакліканьне ў філялёгіі, стаўшы ў гэтай сфэры, часам казалі, «акадэмікам бяз званьня». Дзе б ён ні працаваў — выкладчыкам у Лінгвістычным унівэрсытэце, стыльрэдактарам на Радыё Рацыя, на тэлеканале «Белсат» (там з 2006-га Саўка кіраваў моўнаю службай) — паўсюль здольны быў разьвязаць любое найскладанейшае пытаньне, ствараў канон.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG