Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL: палкоўнік Вайсковай акадэміі рыхтаваў курсантаў да стральбы ў пратэстоўцаў


Ілюстрацыйнае фота

У распараджэньні ініцыятывы колішніх беларускіх сілавікоў апынуўся аўдыёзапіс, які, на думку BYPOL, раскрывае імя афіцэра, які гаварыў пра магчымасьць страляць ва ўласны народ.

Ініцыятыва BYPOL паведаміла, што атрымала аўдыёсьведчаньне пра выказваньне афіцэра Ўзброеных сіл. На аўдыё чалавек, якога BYPOL называе начальнікам факультэту Вайсковай акадэміі палкоўнікам Сяргеем М., нібыта аддае загад сваім курсантам пра гатоўнасьць прымяніць зброю ў дачыненьні пратэстоўцаў.

Размова, як сьцьвярджае ініцыятыва, была запісаная ў «10-х днях жніўня 2020 году». На ёй палкоўнік выкарыстоўвае нецэнзурную лексыку, шкадуе аб развале Савецкага Саюзу і пачатку незалежнай Беларусі і кажа аб прызначэньні людзей, якім ён зьбіраецца выдаць магазін і пусьціць наперад у атаку. Таксама меркаваны Сяргей М. на аўдыёзапісе кажа, што можа стрэліць сам ці аддаць загад таму, у каго будуць патроны.

«Скажу: „Агонь!“ Першы стрэл халастым пойдзе, а хтосьці... хтосьці потым баявым».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG