Дасьледчыкі адносяць да сярэдняй клясы насельніцтва з прыбыткам ад 10 да 50 даляраў у дзень.
Самы вялікі спад назіраецца ў Індыі — на 32 працэнты, Паўднёвай Азіі — на 25 працэнтаў і Афрыцы на поўдзень ад Сахары — на 11 працэнтаў. У Эўропе сярэдняя кляса скарацілася на тры працэнты.
- Скарачэньне сярэдняй клясы цягне за сабой зьмяненьне спажывецкіх звычак пакупнікоў, гаворыцца ў дасьледаваньні. Напрыклад, у Індыі стаў меней даступны асабісты аўтатранспарт. Аб’ём продажу машын у краіне ўпаў амаль на 20 адсоткаў.
- У Бразыліі на пяць працэнтаў зьнізілася спажываньне ялавічыны. Гэта самы нізкі ўзровень з сярэдзіны 1990-х гадоў. Пры гэтым у краіне амаль на 55 адсоткаў узрасло спажываньне яек.
- У дасьледаваньні таксама гаворыцца, што ў краінах з эканомікай, якая разьвіваецца, банкі могуць скараціць абʼёмы крэдытаваньня для спажыўцоў і малога бізнэсу. Гэта можа запаволіць аднаўленьне эканомікі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com