Як паведамляе БелаПАН, іх плянуюць пабудаваць на тэрыторыі, абмежаванай праспэктамі Незалежнасьці і Машэрава, вуліцай Чырвонай. Мясцовыя жыхары настроены нэгатыўна, бо лічаць, што ўмовы іх жыцьця пагоршацца.
Яны напісалі ліст у адміністрацыю Савецкага раёну і кіраўніцтву Акадэміі МУС, які падпісала некалькі сотняў чалавек. На сайце petitions.by зьявілася пэтыцыя, пад якой ужо больш за дзьве тысячы подпісаў.