Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 130 беларусаў за сакавік падаліся на статус уцекача ў Польшчы. Гэта рэкордная лічба


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве, 14 сакавіка 2021
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве, 14 сакавіка 2021

За сакавік 2021 году беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы.

Гэта ў 3,5 разы больш, чым за ўвесь 2019 год, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на польскае Ўпраўленьне па справах замежнікаў.

У жніўні 2020 году колькасьць заяваў рэзка ўзьляцела ўверх, але дагэтуль не перавышала 100. За 2020 год запыты на атрыманьне статуса ўцекача падалі 405 грамадзянаў Беларусі. Для параўнаньня: у 2019 годзе іх было 37, у 2018 – 45, у 2017 – 41.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG