Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію імя Аркадзя Смоліча-2021 атрымаюць студэнты-палітвязьні


Ілюстрацыйнае фота. Страйк студэнтаў БДУ ў кастрычніку 2020 году

На першую народную прэмію імя Аркадзя Смоліча для актыўнага студэнцтва Беларусі ў гэтым годзе намінаваныя палітзьняволеныя студэнты і студэнткі.

Цяпер 41 беларускі студэнт пад крымінальным перасьледам, 12 зь іх — па так званай «справе студэнтаў», гэта актывісты Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, арыштаваныя 12 лістапада, яны цяпер у СІЗА.

«Менавіта гэтыя людзі заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазыцыю», — адзначаюць арганізатары.

Падрабязьней пра ўсіх палітзьняволеных студэнтаў можна пачытаць тут.

Стыпэндыю імя Аркадзя Смоліча заснавалі ў 2015 годзе з мэтай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі актыўнага беларускага студэнцтва. Яна выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў за выбітную грамадзкую, культурную і сацыяльную дзейнасьць, якая спрыяе разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Стыпэндыя выдаецца 3 разы на 1 каляндарны год.

Арганізатары прэміі заклікаюць усіх стаць яе фундатарамі або падтрымаць данатамі палітзьняволеных студэнтаў. Усе сабраныя грошы раўнамерна разьмяркуюць і перададуць палітзьняволеным адразу пасьля вызваленьня. Зрабіць гэта можна тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG