Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як каталікі ў Горадні сьвяткуюць Вялікдзень. ФОТА

Каталіцкія вернікі сёлета сьвяткуюць Уваскрасеньне Хрыста 4 красавіка. Шмат фота з Фарнага касьцёла Горадні.

Каталіцызм — другая пасля праваслаўя хрысьціянская канфэсія ў краіне па колькасьці вернікаў. Паводле зьвестак афіцыйнага парталу Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, амаль 1,47 млн грамадзян (прыблізна 15% насельніцтва) — католікі. Сярод іх прыкладна 10 тысяч грэка-каталікоў.

Каталіцкі касьцёл у Беларусі прадстаўлены Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй і трыма дыяцэзіямі — Горадзенскай, Віцебскай і Пінскай, якія аб'ядноўваюць 486 парафій. У краіне каля 500 каталіцкіх сьвятароў, у тым ліку прыблізна 80 замежных, а таксама прыкладна 450 манахаў і манашак.

XS
SM
MD
LG