Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага мастака Кузьміча, які спрабаваў трапіць у палац Эманюэля Макрона, вызвалілі праз 1,5 дня пасьля затрыманьня


Аляксей Кузьміч падчас аднаго з пэрфомансаў у Менску

Па словах аўтара шэрагу пэрфомансаў, сьледчыя пагражалі завесьці на яго крымінальную справу ў выпадку паўтарэньня чагосьці падобнага, і зьдзіўляліся, што яго не застрэлілі каля палацу.

Беларускі мастак Аляксей Кузьміч, якога 1 красавіка затрымалі пры спробе пранікненьня ў прэзыдэнцкі палац у Парыжы, распавёў пра сваё вызваленьне ў сваім фэйсбуку.

Увесь гэты час, па словах мастака, яго правяралі на датычнасьць да тэрарызму, вазілі ў крымінальную паліцыю. Фота і відэа з акцыі, якую здымалі журналісты, правяраюць. Кузьміч спадзяецца, што матэрыялы аддадуць, каб «не сарамаціць свабоду інфармацыі ў Францыі».

Таксама беларуса папярэдзілі, што падобнымі справамі ў Францыі яму больш ня варта займацца, а іначай пачнуць крымінальную справу.

«Наогул за гэты час на мяне пасьпелі скласьці тэчку матэрыялаў таўшчынёй 15 см — „у паліцыі свой пэрформанс“, — пажартаваў пракурор».

Паліцыянты ў размовах з Кузьмічом нібыта зьдзіўляліся, што ні ў кога не тузануўся палец, каб націснуць на курок.

«Небаракі. Амаль застрэлілі. Гэтак жа, як і ў нашай краіне амаль адбылася рэвалюцыя. Але „амаль“ ня лічыцца» — Кузьміч так пракамэнтаваў гэтыя размовы.

Таксама мастак падзякаваў сваім францускім адвакатам за прафэсіяналізм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG