Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пагражае крымінальнай адказнасьцю за зьнішчэньне актываў прадпрыемства, якое кантраляваў беларускі бізнэсовец


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвінаваціў уласьнікаў нафтапрадуктаправоду «Самара — Захадны напрамак» у дывэрсіі, па факце якой будуць заведзеныя крымінальныя справы.

Гэты ўчастак трубаправоду выкарыстоўвала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс», кантрольны пакет акцый якога належыць беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю.

«На выкананьне рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны ад 19 лютага адбылося вяртаньне стратэгічнага нафтаправоду, незаконна адчужанага ў дзяржавы. У працэсе перадачы выявілася, што цягам 2017-2019 гадоў было зьнішчана амаль 400 кілямэтраў нафтаправоду. Гэта дывэрсія, наступствам якой будуць крымінальныя справы і крымінальная адказнасьць. Датычным да гэтага асобам скажу коратка, цытатай зь вядомай камэдыі: «Ваша справа — труба», — заявіў Уладзімір Зяленскі пасьля пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

19 лютага паводле рашэньня Рады нацбясьпекі ўвялі санкцыі супраць лідэра партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктара Медведчука, ягонай жонкі Аксаны Марчанкі і ягонага аднапартыйца Тараса Козака, якіх лічаць датычнымі да незаконнай прыватызацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Яны ўвесь час абвяргаюць сваю датычнасьць да гэтага.

Беларускі бізнэсовец Мікалай Варабей выкупіў 51 адсотак акцый гэтага прадпрыемства ў сакавіку 2019 году і ўнёс у статутны капітал кампаніі амаль 54 мільёны грыўняў (на той момант — амаль 2 мільёны даляраў у эквіваленце.

З дэклярацыі аб даходах Віктара Медведчука ў 2020 годзе стала вядома, што ён летась у кастрычніку стварыў у Беларусі траставы фонд і адкрыў у банку Мікалая Варабʼя «Абсалютбанк» два траставыя рахункі. Траст лічыцца адным з найбольш эфэктыўных мэханізмаў абароны ўласнасьці і актываў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG