Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку абвясьцілі першы «тэрміновы прызыў»


Прарасейскія сэпаратысты на лініі фронту ва ўсходняй Украіне
Прарасейскія сэпаратысты на лініі фронту ва ўсходняй Украіне

Падкантрольная Расеі адміністрацыя Данецку абвясьціла пра першы «тэрміновы прызыў» на акупаванай тэрыторыі.

Мэдыя «Данецкай народнай рэспублікі» паведамляюць пра ўказ яе кіраўніка Дзяніса Пушыліна, згодна зь якім з 1 красавіка па 15 ліпеня 2021 году «ДНР» плянуе завэрбаваць 200 чалавек 1994–2003 гадоў нараджэньня, якія не знаходзяцца ў запасе. Служба будзе доўжыцца паўгода.

Пушылін абавязвае «прызыўныя камісіі» забясьпечыць своечасовае зьяўленьне прызыўнікоў на мэдычную камісію.

Ваенізаваныя фармаваньні «ДНР» называюцца «Народным апалчэньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG