Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне разглядаюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2021» як пагрозу бясьпецы ў рэгіёне


Аляксандар Лукашэнка падчас вучэньняў «Захад-2017»

Падрыхтоўку Беларусі і Расеі да правядзеньня супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2021» і «эскаляцыю расейскага ўплыву на Беларусь» ва Ўкраіне разглядаюць як пагрозу бясьпецы ў рэгіёне і зьвяртаюць на гэта ўвагу сваіх стратэгічных партнэраў.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў 2 красавіка на сустрэчы амбасадаркай Канады ва Ўкраіне Ларысай Галадзой паведаміў, што ўкраінскі бок ажыцьцяўляе штодзённы маніторынг сытуацыі і распрацоўвае розныя сцэнары рэагаваньня на разьвіцьцё падзей.

«Расея, на жаль, ня мае намеру спыняць спробы дэстабілізацыі ў рэгіёне», — сказаў Аляксей Данілаў і дадаў, што падтрымка стратэгічных партнэраў у сэры бясьпекі зьяўляецца «надзвычай важнай для супрацьдзеяньня расейскай гібрыднай пагрозе».

Раней гэтую тэму Аляксей Данілаў абмяркоўваў з прадстаўнікамі АБСЭ. Напярэдадні ў галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што Расея рыхтуе поўнамаштабныя правакацыі супраць Украіны, а галоўны камандуючы Ўзброеных сілаў Украіны Руслан Хамчак — аб нарошчваньні Расеяй дадатковых вайсковых сіл «на поўначы, усходзе і поўдні» краіны.

Як паведамляла ў сакавіку Міністэрства абароны Беларусі, Узброеныя сілы Беларусі і Расеі адначасова праводзяць чацьвёра вучэньняў, зь іх двое — на беларускай тэрыторыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG