Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся набор на праграму Каліноўскага ў Польшчы для рэпрэсаваных студэнтаў і ліцэістаў-«коласаўцаў»


Званок на заняткі ў Беларускім гуманітарным ліцэі, архіўнае фота
Званок на заняткі ў Беларускім гуманітарным ліцэі, архіўнае фота

1 красавіка адкрыты набор на праграму імя Кастуся Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў зь Беларусі, а таксама для выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэю.

Як расказалі ў Офісе па адукацыі кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, стыпэндыя разьлічаная на 5 гадоў і складае 1250 злотых для студэнтаў бакаляўрэату і 1500 злотых — магістратуры.

Сьпіс неабходных дакумэнтаў

  • Анкета кандыдата
  • Заява з просьбай аб прыняцьці
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі
  • Апастыль (у атэстаце)
  • Пацвярджэньне вучобы ва ўнівэрсытэце, выпіска адзнак, праграма навучаньня (калі навучаньне ў беларускай ВНУ)
  • Дакумэнты аб выключэньні
  • Пацьвярджэньне рэпрэсій і іншыя дакумэнты, якія могуць паўплываць на рашэньне камісіі.

Усе дакумэнты неабходна падаць адначасова ў фармаце pdf, анкета і заява пішуцца на польскай мове. Формы даступныя на сайце studium.uw.edu.pl з 1 красавіка.

Другі этап адбудзецца ў чэрвені-ліпені ў фармаце онлайн-гутаркі.

Канчатковае рашэньне аб паступленьні на праграму будзе прынятае да 31 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG