Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг, абвінавачаны ў «публічнай абразе прэзыдэнта Беларусі», зьехаў з Расеі


Палітоляг Дзьмітры Балкунец

Палітоляг Дзьмітры Балкунец выехаў з Расеі, дзе жыў да апошняга часу, «у бясьпечнае месца».

Пра гэта аналітык паведаміў у сваім тэлеграм-канале. Па яго словах, пайсьці на такі крок яго прымусіла пагроза «фізычнай расправы».

«У зьвязку з сур’ёзнымі рызыкамі фізычнай расправы з боку беларускіх уладаў за публічныя выступы я вымушаны перабрацца ў бясьпечнае месца. „Узбуджаны“ не на жарт ад маёй дзейнасьці рэжым Лукашэнкі перайшоў да сваіх любімых мэтадаў запалохваньня. Сам правадыр аказаўся слабаком, ня здольным успрымаць праўду. Але такія прыгоды надаюць сілы і энэргіі. Перамога будзе за намі!» — напісаў ён.

Дзьмітры Балкунец удакладніў, што ў мэтах бясьпекі быў вымушаны цалкам зьмяніць бягучыя пляны і некалькі дзён заставаўся бяз сувязі.

26 сакавіка Генэральная пракуратура Беларусі заявіла, што Дзьмітры Балкунец абвінавачваецца ў «публічнай абразе прэзыдэнта» паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу.

Падставай стаў камэнтар расейскім мэдыя, у якім палітоляг параўнаў Аляксандра Лукашэнку з «забойцам і тэрарыстам».

На перасьлед з боку Генпракуратуры Дзьмітры Балкунец адказаў, што беларускія ўлады атрымаюць яго «толькі ў труне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG