Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: «Зінгмана вызвалілі, ён ні ў чым не абвінавачаны»


Маратворчыя сілы ў Конга, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацьвердзіла вызваленьне ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга бізнэсоўца Аляксандра Зінгмана.

«У цяперашні час Аляксандар Зінгман знаходзіцца на волі, абвінавачаньня яму не прад’яўлена», — паведаміў парталу Tut.by афіцыйны прадстаўнік ведамства Анатоль Глаз.

Аляксандра Зінгмана разам зь беларускім топ-мэнэджэрам кампаніі Aftrade DMCC Алегам Водчыцам і італьянскім бізнэсоўцам Паола Пэрсіка затрымалі 19 сакавіка ў кангалескім горадзе Лубумбашы. Паводле афрыканскіх СМІ, гэта здарылася пасьля сустрэчы Зінгмана з былым прэзыдэнтам краіны Жозэфам Кабілам.

Аляксандар Зінгман доўгі час заставаўся непублічным чалавекам. Аднак у студзені 2019 году ён стаў ганаровым консулам Зымбабвэ ў Менску і ў гэтым зьвязку яго пачалі прадстаўляць «дарадцам» кіраўніка Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Віктара Шэймана. Ён таксама ўпаўнаважаны ў пастаўках беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў афрыканскія краіны.

Паволе некаторых дадзеных, Аляксандар Зінгман мае грамадзянствы Беларусі і Злучаных Штатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG