Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: расейскія хакеры ўзламалі паштовы сэрвэр Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША


Меркаваныя расейскія хакеры выкралі тысячы электронных лістоў супрацоўнікаў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне Politico. Крыніца выданьня сьцьвярджае, што зламысьнікі не атрымалі доступу да засакрэчанай сеткі.

Спасылаючыся на дзьве ананімныя крыніцы ў Кангрэсе, Politico піша, што гаворка ідзе пра другі вядомы ўзлом паштовага сэрвэра Дзяржаўнага дэпартамэнту за апошняе дзесяцігодзьдзе.

Паводле выданьня, хакеры атрымалі доступ да электроннай перапіскі Бюро ў справах Эўропы і Эўразіі і Бюро ў справах Усходняй Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну.

Няясна, піша Politico, ці была крадзеж перапіскі часткай шпіёнскай кампаніі, у рамках якой расейскія хакеры ўкараніліся ў фэдэральныя і прыватныя сеткі з дапамогай праграмнага забесьпячэньня, распрацаванага кампаніяй SolarWinds, якое выкарыстоўваецца як у дзяржаўным, так і ў прыватным сэктары.

Адказваючы на пытаньні Politico з нагоды хакерскай атакі, прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту заявіў, што ведамства «з усёй сур’ёзнасьцю ставіцца да сваіх абавязкаў у абароне інфармацыі» і пастаянна прымае адпаведныя захады.

«Зь меркаваньняў бясьпекі цяпер мы ня можам абмяркоўваць характар або маштаб любых меркаваных інцыдэнтаў у сфэры кібэрбясьпекі», — адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG