Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International узначаліла францужанка Анес Калямар. Арганізацыя вядзе глябальную кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю


Анес Калямар

Кандыдатура Калямар, паведамляецца на сайце арганізацыі, была абраная пасьля актыўных пошукаў па ўсім сьвеце.

Анес Калямар прызначаная на чатырохгадовы тэрмін. Раней яна займала пасаду спэцыяльнага дакладчыка ААН па пазасудовых пакараньнях сьмерцю. У прыватнасьці, Анес Калямар расьсьледавала забойства ў 2018 годзе ў Стамбуле саудаўскага журналіста Джамаля Хашоджы. Працуючы ў статусе спэцдакладчыка ААН, яна таксама заяўляла аб неабходнасьці міжнароднага расьсьледаваньня атручваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Папярэдніцай Калямар на пасадзе генэральнага сакратара «Міжнароднай амністыі» была Джулія Вэрхаар з Нідэрляндаў.

Amnesty International вядзе глябальную кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю #StandWithBelarus, а таксама дакумэнтуе факты парушэньня правоў чалавека ў краіне. У студзені Amnesty International назвала спробы дамагчыся правасудзьдзя ўнутры Беларусі «безнадзейнымі» і заклікала міжнародную супольнасьць зрабіць актыўныя крокі для забесьпячэньня правасудзьдзя для ахвяр міліцэйскага гвалту і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у рэпрэсіях.

20 сакавіка арганізацыя выдала прэс-рэліз пра адвольныя арышты і факты жорсткага абыходжаньня з пажылымі людзьмі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG