Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беласток прыпыняе афіцыйнае супрацоўніцтва з уладамі Горадні празь перасьлед палякаў


Беласток

Гарадзкая рада Беластоку выказалася «катэгарычна супраць жорсткай кампаніі перасьледу польскай меншасьці ў Беларусі». Таксама заяўлена, што прыпыняецца афіцыйнае партнэрскае супрацоўніцтва з уладамі Горадні, пакуль ня будуць вызваленыя польскія актывісты.

Як паведамляе tut.by, на сэсіі гарадзкой рады Беластоку было заяўлена, што рада «ня зьмірыцца з тым, што палякі з суседніх Горадні, Берасьця, Ліды і Ваўкавыску церпяць перасьлед толькі за тое, што яны палякі».

Гарадзкая рада Беластоку выказала салідарнасьць з арыштаванымі Анжалікай Борыс, Анджэем Пачобутам, Ірэнай Бярнацкай, Марыяй Цішкоўскай і Ганнай Панішавай. «Мы таксама салідарныя з усімі беларускімі грамадзянамі, якія сёньня зазнаюць перасьлед праз барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня ўсіх зьняволеных і спыненьня рэпрэсій», — гаворыцца ў заяве гарадзкой рады.

У Беластоку лічаць, што дзеяньні беларускіх уладаў супярэчаць абавязаньням, замацаваным у Дамове паміж Польшчай і Беларусьсю ад 1992 году аб добрасуседзтве і сяброўскім супрацоўніцтве, а таксама нормам міжнароднага права. Таму гарадзкая рада Беластоку выступіла за тое, каб прыпыніць афіцыйнае партнэрскае супрацоўніцтва з уладамі Горадні.

Рашэньне прынятае аднагалосна і будзе заставацца ў сіле да вызваленьня арыштаваных раней прадстаўнікоў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў і да спыненьня рэпрэсій супраць польскіх арганізацый і школ у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG