Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галерэі Сан-Францыска выставілі праект беларускага фатографа, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту


Здымак з выставы

Праект «Партрэт пратэстоўца» Глеба Бурнашова выстаўлены ў галерэі Newman’s Fine Art у Сан-Францыска, ЗША, у рамках мастацкай выставы Face It, прымеркаванай да беларускага Дня Волi.

Згодна з ідэяй праекту, у нэўрасетку загрузілі фатаграфіі больш як 8 тысячаў беларускіх пратэстоўцаў. Пасьля гэтага штучны інтэлект «намаляваў» партрэт сярэдняга беларуса-пратэстоўца.

Партрэт беларускага пратэстоўца, створаны Глебам Бурнашовым з дапамогай нэўрасеткі
Партрэт беларускага пратэстоўца, створаны Глебам Бурнашовым з дапамогай нэўрасеткі

Таксама на выставе прадстаўленая маштабная інсталяцыя, якая ўключае ў сябе фатаздымкі 300 беларускіх палітвязьняў, сэрыю ілюстрацыяў беларускіх аўтараў, постэр з наборам бел-чырвона-белых сьцягоў раёнаў Менску і контур фрагмэнту камэры на Акрэсьціна.

У ліку арганізатараў выставы — Belarus SF, група беларускай супольнасьці ў Сан-Францыска.

У экспазыцыю ўвайшлі працы 32 беларускіх мастакоў, сярод якіх Ганна Радзько, Яна Чарнова, Антон Радзівонаў, Надзея Макеева.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG