Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ніла Гілевіча


Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985-1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.

Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Калі Ніл Сымонавіч пакінуў нас, ці не ўпершыню выразна прагучала думка: на пачатку незалежнасьці ён пры пэўных акалічнасьцях мог бы ўзначаліць дзяржаву і справіцца з гэтай місіяй.

Сапраўды, Гілевіча — народнага паэта і дэпутата-незалежніка — паважалі або ненавідзелі, але ўсё адно лічыліся зь ім самыя розныя асобы і сілы: нацыянальныя дэмакраты і камуністычная намэнклятура, правыя і левыя, лібэралы і кансэрватары, «зялёныя» і «чырвоныя», нават прадстаўнікі «русского мира». Гэта дапамагло ў студзені 1990-га яшчэ ранейшаму, чыста савецкаму Вярхоўнаму Савету прагаласаваць за Закон аб мовах, паводле якога беларуская стала (на жаль, усяго на пяць гадоў) адзінай дзяржаўнай. Кіраўніком працоўнай групы для падрыхтоўкі закону быў Гілевіч. Выбар зрабілі бездакорны: менавіта ён і ў самыя змрочныя часы супрацьстаяў русіфікацыі, адстойваў мову і з прафэсарскай катэдры, і з самых высокіх трыбунаў.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды»​, 4-е выданьне

Таксама ў гэты дзень

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску адбылося пікетаваньне расейскай амбасады.

У гэты дзень нарадзіліся

1899 — Лаўрэнцій Бэрыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.

1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысер Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».

1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр у мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, атрымала залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе.

1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1990–1997 гадах.

У памяці

1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG