Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адклікае рэгістрацыю двух суднаў, задзейнічаных у будаўніцтве «Паўночнага патоку — 2»


Судны на будаўніцтве газаправоду "Паўночны паток 2", ілюстрацыйнае фота
Судны на будаўніцтве газаправоду "Паўночны паток 2", ілюстрацыйнае фота

Судны Krebs Geo і Krebs Jet пад польскім сьцягам будуць адкліканыя з акваторыі Балтыйскага мора. Яны ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправоду «Паўночны паток — 2», які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Як адзначае польскі тэлеканал tvn24, судны Krebs Geo і Krebs Jet належаць нямецкаму ўладальніку, аднак зарэгістраваныя яны ў Марской палаце Гданьску.

Па словах намесьніка міністра інфраструктуры Польшчы Гжэгажа Віткоўскага, дакумэнты аб рэгістрацыі будуць прызнаныя несапраўднымі ў сувязі з «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».

Ён адзначыў, што транспарты больш не павінны зьяўляцца ў тэрытарыяльных водах Польшчы, інакш краіна пакідае за сабой права затрымаць іх для праверкі.

«Ніводнае судна, якое ходзіць пад польскім сьцягам, ня мае права парушаць эканамічныя інтарэсы польскай дзяржавы», — дадаў дыплямат.

Газаправод «Паўночны паток — 2» магутнасьцю 55 млрд кубамэтраў газу штогод павінен забясьпечыць пастаўкі газу наўпрост з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

Першапачаткова плянавалася завяршыць праект да сярэдзіны 2020 году, аднак гэтаму перашкодзілі міжнародныя санкцыі.

Супраць будаўніцтва газаправоду выступаюць ЗША, Украіна і дзяржавы Балтыі, якія асьцерагаюцца ўзмацненьня ўплыву Расеі на эўрапейскім энэргетычным рынку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG