Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Марка Шагала


Графіці з партрэтам Марка Шагала ў Віцебску

Падзеі і даты 28 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1854 — Вялікая Брытанія і Францыя абвясьцілі вайну Расеі, пачатак Крымскай вайны.

Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне
Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне

1939 — войскі генэрала Франсіска Франка занялі Мадрыд, завяршылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

Франсіска Франка
Франсіска Франка

1958 — створанае Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

1979 г. — адбылася адна з самых цяжкіх аварый у гісторыі ядзернай энэргетыкі — аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд, ЗША.

Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979
Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979

1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».

Аэрапорт "Менск-2"
Аэрапорт "Менск-2"

2016 — у Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку.

Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016
Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1515 — Тэрэза Авільская, гішпанская манахіня, каталіцкая сьвятая.

1919 — Вера Палтаран, беларуская пісьменьніца.

1925 — Інакенці Смактуноўскі, савецкі і расейскі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.

Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі "Цар Фёдар Іаанавіч", 1974
Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі "Цар Фёдар Іаанавіч", 1974

1928 — Зьбігнеў Бжэзінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч.

1934 — Кастусь Цьвірка, беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст.

1938 — Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.

1940 — Уладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.

1941 — Фелікс Гумен, беларускі мастак, акварэліст.

У памяці

1584 — Іван IV, Жахлівы, расейскі цар, пры якім Маскоўскае княства неаднойчы ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім.

Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова
Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова

1943 — Сяргей Рахманінаў, расейскі і амэрыканскі кампазытар, дырыжор і піяніст.

Сяргей Рахманінаў
Сяргей Рахманінаў

1985 — Марк Шагал, сусьветна вядомы мастак, ураджэнец Беларусі.

Марк Шагал
Марк Шагал

1995 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG