Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастак Пушкін, супраць якога завялі крымінальную справу, вярнуўся на радзіму

абноўлена

Алесь Пушкін

Мастак Алесь Пушкін прыляцеў з Кіева ў Менск вячэрнім рэйсам 26 сакавіка.

У Кіеве Пушкін прымаў удзел у выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасьць, супраціў», якая праходзіць у Мастацкім арсэнале, адной з найбуйнейшых культурных пляцовак ва Ўкраіне.

Як даведалася Свабода, перад вылетам з Кіева Алесь Пушкін ведаў, што супраць яго пракуратурай Горадні заведзеная крымінальная справа за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Але ён не разглядаў варыянту заставацца ва Ўкраіне і вярнуўся на радзіму.

Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Горадні. Па гэтай жа справе сёньня ў Горадні быў затрыманы Павал Мажэйка — стваральнік Цэнтру гарадзкога жыцьця, дзе адбылася выстава Алеся Пушкіна.

Паводле паведамленьня пракуратуры, 19 сакавіка на выставе дэманстравалі партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна.

Як сьцьвярджае пракуратура, Жыхар у 1946 годзе «ўзначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія цягам 9 гадоў у Пастаўскім раёне забівалі міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асобаў, падпальвалі адміністрацыйныя будынкі і рабілі дывэрсіі на чыгунцы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG