Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130 год таму нарадзіўся стваральнік бел-чырвона-белага сьцяга Клаўдзі Дуж-Душэўскі


Рэпэтыцыя спэктаклю «Тутэйшыя» акторамі Купалаўскага тэатру, кастрычнік 2020
Рэпэтыцыя спэктаклю «Тутэйшыя» акторамі Купалаўскага тэатру, кастрычнік 2020

Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі​.

27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатру, устаноўлены кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру 60 гадоў таму.

Дзень у гісторыі

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1891Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзеяч, распрацаваў узор сьцяга БНР.

Усё, як вядома, пазнаецца ў параўнаньні. Калі маю нацыянальна арыентаваную душу наведваюць скруха і паняверка, я змагаюся зь імі, думаючы, да прыкладу, аб тым, што сёньня няма такога беларуса, які б ня ведаў колераў нашага нацыянальнага сьцяга (няхай не для кожнага ён пасьпеў стаць сьвятыняю). А вось у 1970-я пра бел-чырвона-белы сьцяг анічога ня чула абсалютная большасьць студэнтаў нават майго роднага гістарычнага факультэту БДУ. У тым ліку і наш аднакурсьнік Саша Душэўскі, блізкі сваяк чалавека, які на пачатку ХХ стагодзьдзя падараваў, ці, дакладней, вярнуў беларусам Сьцяг.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

1909Валеры Маракоў, беларускі паэт і перакладчык.

У 1935-м Маракова за верш «Песьня перамог» выключаюць з Саюзу пісьменьнікаў. Тадысама адбываецца першы арышт — за ўдзел у «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». НКВД прыяжджае й па ягонага бацьку Дзьмітрыя, царкоўнага старасту. Самога паэта зноў арыштоўваюць.

Пасьля году катаваньняў яго разам зь яшчэ дваццаць адным літаратарам расстралялі ў менскай турме НКВД. Разгляд кожнай справы займаў роўна пятнаццаць хвілінаў. У прыгарадным лесе, які пазьней стаў паркам Чалюскінцаў, у Лошыцы ці ў Курапатах, зьявілася новая безыменная братняя магіла. Маці да 1939-га насіла ў турму перадачы, і іх — прымалі!

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

1924Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.

1963Квэнтын Тарантына, амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар.

У памяці

1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.

Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у Міжнародны ПЭН-клюб (1966 г.).

Дзеля гэтага Рыгор Крушына мусіў пакінуць Радзіму, апынуцца на Захадзе, трапіць у лягер для перамешчаных асобаў, вытрымаць безьліч выпрабаваньняў эмігранцкага жыцьця. Вядома, усё тое ён прайшоў зусім ня з мэтаю здабыць пасьведчаньне сябра ПЭНу.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG