Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта ЗША Байдэна. Відэатрансьляцыя


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 25 сакавіка дае ў Белым доме першую прэс-канфэрэнцыю пасьля ўступленьня на пасаду 20 студзеня.

Жывую трансьляцыю зь перакладам на расейскую мову вядзе тэлеканал «Настоящее время».

Прэзыдэнт пачаў прэс-канфэрэнцыю з выступу пра высілкі адміністрацыі ЗША ў барацьбе з эпідэміяй каранавірусу. Паводле Байдэна, удалося вырашыць пастаўленую ім задачу — дамагчыся таго, каб у ЗША былі зробленыя 100 мільёнаў прышчэпак ад COVID-19 у першыя 100 дзён яго прэзыдэнцтва.

Журналісты задаюць Байдэну пытаньні аб барацьбе з эпідэміяй, аб іміграцыі, кантролі за зброяй і заканадаўчых ініцыятывах. Чакаюцца і пытаньні аб міжнародных адносінах.

Праз абмежаваньні, зьвязаныя з пандэміяй, у залі прысутнічаюць усяго некалькі дзясяткаў журналістаў, якіх адабрала Асацыяцыя карэспандэнтаў Белага дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG