Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі каранэр палічыў сьмерць ўнука Назарбаева натуральнай


Айсултан Назарбаеў

Брытанскі каранэр (судмэдэкспэрт) прыйшоў да высновы, што ўнук былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева памёр натуральнай сьмерцю ў выніку наступстваў какаінавай залежнасьці.

Высновы былі прадстаўленыя 24 сакавіка, празь сем месяцаў пасьля сьмерці 29-гадовага Назарбаева-малодшага.

29-гадовы Айсултан Назарбаеў памёр у Лёндане ў жніўні мінулага году. Да гэтага ён вінаваціў сваю сям’ю ў карупцыі. У апошнія гады ён трапляў у загалоўкі навінаў з прычыны крытыкі ў адрас уладаў Казахстану і членаў сваёй сям’і, якую вінаваціў у маштабнай карупцыі, адзначае казаская служба Радыё Свабода — Радыё Азатык.

Айсултан быў малодшым сынам Дарыгі Назарбаевай, старэйшай дачкі экс-прэзыдэнта Казахстану, і яе нябожчыка былога мужа, Рахата Аліева. Ён памёр у 2015 годзе ў аўстрыйскай турме, дзе чакаў суду па справе аб забойстве. Незадоўга да сьмерці ён абяцаў даць доказы датычнасьці да карупцыі казахстанскіх і эўрапейскіх чыноўнікаў.

Дарыга Назарбаева да 2020 году ўзначальвала сэнат парлямэнту рэспублікі. Перад адстаўкай бацькі, які валодае ў Казахстане афіцыйным тытулам «Лідэр нацыі», яна разглядалася як яго магчымы пераемнік.

Незадоўга да сьмерці Айсултан Назарбаеў заяўляў, што маці нарадзіла яго ад свайго бацькі, гэта значыць, ён ня ўнук Нурсултана Назарбаева, а сын. Афіцыйна сям’я гэтага не камэнтавала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG