Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаваньне»


Мікалай Казлоў, архіўнае фота

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў арыштаваны на 15 сутак за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП).

Як паведаміла агенцтву БелаПАН намесьніца АГП Антаніна Кавалёва, такое рашэньне вынес 25 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітры Карсюк.

Мікалая Казлова затрымалі 22 сакавіка ў Менску недалёка ад дому. На яго склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам сілавых структур і адвезьлі ў ізалятар.

23 сакавіка справу дыстанцыйна пачаў разглядаць суд Цэнтральнага раёну. Палітык папрасіў адкласьці разбор праз высокі ціск і дрэннае самаадчуваньне. Паскардзіўся, што знаходзіцца ў аднамясцовай камэры, дзе адначасова ўтрымліваліся восем чалавек. Акрамя таго, на падлогу вылілі 20 літраў канцэнтраванага раствору хлёркі.

Пасяджэньне адклалі «да ўдакладненьня стану» абвінавачанага, яго адвезьлі ў шпіталь МУС. Адтуль Мікалая Казлова выпісалі на наступны дзень і зноў даставілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.

Летась 30 сьнежня і сёлета 5 і 11 студзеня ў Сьледчым камітэце Мікалай Казлоў на допытах у якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы па факце стварэньня Каардынацыйнай рады тройчы адмаўляўся даваць падпіску пра невыдаваньне. На яго складалі адміністрацыйныя пратаколы, прызначалі арышты, выклікалі на размовы ў РАУС.

10 сакавіка ў дачыненьні да лідэра АГП распачалі справу на падставе ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэксу — выдаваньне зьвестак дазнаньня, папярэдняга сьледзтва ці закрытага судовага пасяджэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG