З фальшывых рахункаў Сьвятланы Ціханоўскай, плятформы «Голас» і некаторых іншых каналаў беларускім карыстальнікам прыходзяць паведамленьні, што іх тэлефонны нумар нібыта ўнесьлі ў базу «як кантакт чалавека з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй» і перададуць кантактныя зьвесткі «іншым прыхільнікам пераменаў».
Сапраўдныя каналы Ціханоўскай, «Голасу» ды іншыя абвяргаюць сваю датычнасьць да гэтай рассылкі і зьвязваюць яе зь дзеяньнямі ўлады. Плятформа «Голас» тлумачыць, што зьвесткі пра яе карыстальнікаў зашыфраваныя, захоўваюцца на сэрвэрах Amazon і доступу да іх ня маюць нават іх уласныя распрацоўшчыкі.
Прыклады фэйкавых паведамленьняў: