Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскага праваабаронцу на наступны дзень пасьля анкаапэрацыі забралі сілавікі

абноўлена

Мазырскі праваабаронца Ўладзімер Целяпун

Праваабаронцу Ўладзімера Целепуна забралі ў Сьледчы камітэт з анкалягічнага дыспансэру.

23 сакавіка кіраўніку Мазырскай філіі «Вясны» Ўладзімеру Целепуну зрабілі анкалягічную апэрацыю, яму была патрэбная рэабілітацыя. Але ўжо сёньня, 24 сакавіка, сілавікі забралі яго з Мазырскага анкалягічнага цэнтру і павезьлі ў раённы аддзел Сьледчага камітэту.

Пазьней стала вядома, што Ўладзімера Целепуна дапытвалі ў СК Мазыра пяць гадзін — з 16 да 21 гадзіны. «Сёньня выявілася, што мяне раптам выпісалі. Лекар сказаў, што я выпісаны і што мне трэба праз 10 дзён здаць аналізы. А сёньня, сказаў лекар, „па вас прыйшлі“ — і мяне забралі на допыт у СК па справе „Вясны“. Я даў падпіску аб неразгалошваньні», — пракамэнтаваў Свабодзе Ўладзімер Целяпун.

Праваабарончы партал «Палеская вясна» выказваў меркаваньне, што, найхутчэй, Уладзімер Цяляпун трапіў на допыт у крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу.

У межах гэтай справы 16 лютага ў праваабаронцаў «Вясны» і некаторых іншых праваабарончых арганізацыяў, а таксама ў незалежных журналістаў прайшлі ператрусы. Сілавікі паведамілі пра ператрусы ў блізу 90 чалавек па ўсёй краіне. У тым ліку ператрус прайшоў і ў кватэры і на лецішчы Ўладзімера Целепуна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG