Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рабіць, калі заблякуюць ваш любімы сайт


Можна падрыхтавацца ўжо сёньня.

  • Чытаць навіны ў Telegram. Загадзя падпісацца на канал @ProxyMTProto, дзе адміністрацыя Telegram зьбірае шляхі для абыходу блякаваньня мэсэнджара. Падрабязная інструкцыя тут.
  • Чытаць навіны як звычайна, але праз VPN. Найлепей мінулым летам зарэкамэндаваў сябе Psyphon, але могуць заблякаваць і яго – лепей мець некалькі ўсталяваных VPN-сэрвісаў у запасе. Падрабязна пра VPN тут.
  • Чытаць навіны праз браўзэр Opera, які мае ўбудаваны VPN
  • Чытаць Свабоду праз сайт-люстэрка або праз праграмы для Android і iOS
  • За навінамі Свабоды можна таксама сачыць у сацыяльных сетках: Фэйсбук, Твітэр, Інстаграм, УКантакце, Одноклассники
  • Калі вы на вуліцы, а мабільнага інтэрнэту няма, перавесьці тэлефон у рэжым «толькі 2G». На розных тэлефонах гэта можа звацца па-рознаму і быць у розных пунктах мэню, але звычайна шлях такі: Налады (Settings) → Мабільная сетка (Mobile network) → Мабільныя дадзеныя (Mobile data) → Пераважная сетка (Preffered network) → Толькі 2G (2G only)
  • Складаны і павольны спосаб, але ён дапамагае абысьці нават «Вялікі кітайскі фаервол»: разабрацца з наладамі Tor Browser і знайсьці працоўныя «масты»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG