Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Армэніі адмяніў ваеннае становішча


Паседжаньне парлямэнту Армніі, архіўнае фота, 2020 год

Парлямэнт Армэніі адмяніў ваеннае становішча, якое дзейнічала з канца верасьня мінулага году. За такое рашэньне 24 сакавіка прагаласавалі 118 дэпутатаў, адзін чалавек устрымаўся, яшчэ адзін галасаваў супраць, перадае Армянская служба Радыё Свабода.

Апазыцыя патрабавала адмяніць ваеннае становішча зь лістапада. Аднак улады кожны раз адмаўляліся гэта рабіць. На гэты раз праўладная фракцыя «Мой крок» падтрымала ініцыятыву дзьвюх апазыцыйных партый.

Раней крытыкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна заяўлялі, што адмова ад адмены ваеннага становішча пасьля завяршэньня баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху зьвязаная з жаданьнем кіраўніка ўраду ўтрымаць уладу. Падчас дзеяньня рэжыму былі забароненыя мітынгі, акрамя таго, нельга было запусьціць працэдуру адстаўкі ўраду.

Праціўнікі вінавацяць Пашыньяна ў пройгрышы ваеннага канфлікту ў Карабаху. Па мірным дагаворы Баку вярнуў сабе значную частку тэрыторыі, занятай армянскімі войскамі ў пачатку 90-х гадоў. Прыхільнікі палітыка сьцьвярджаюць, што адказнасьць за паразу разам з прэм’ер-міністрам мусяць падзяліць вайскоўцы і былыя кіраўнікі краіны, якія не падрыхтавалі яе да баявых дзеяньняў.

У сакавіку Пашыньян пасьля масавых пратэстаў і патрабаваньняў вядомых армянскіх палітыкаў пагадзіўся правесьці ў краіне датэрміновыя выбары. Яны адбудуцца ў чэрвені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG