Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Лукашэнкі прыйшлі да амбасадаў Літвы і Польшчы. Учора яны пікетавалі амбасады ЗША і Ўкраіны. ФОТА


Мітынг ля амабасады Польшчы ў Менску прыхільнікаў Лукашэнкі.
Мітынг ля амабасады Польшчы ў Менску прыхільнікаў Лукашэнкі.

Прыхільнікі Лукашэнкі прыйшлі 24 сакавіка да будынку, у якім месьціцца амбасада Польшчы.

У руках яны трымаюць афіцыйную сымболіку плякаты, сярод іх «Не – польскаму рэваншызму!», «Латушка, колькі каштуе гандаль краінай?». Людзі каля амбасады скандуюць: «Чамадан. Вакзал. Варшава». На пікеце заўважылі тэлеапэратараў. Ніхто не перашкаджае ягоным удзельнікам.

Такі ж пікет праходзіць і ля амбасады Літвы ў Менску. Яны крычаць: «Амбасадар, выходзь! Ганьба Літве!».

Учора былі аналягічныя пікеты ля амбасадаў ЗША і Ўкраіны.

Амбасадар Украіны Ігар Кізім выйшаў да ўдзельнікаў пікету і цягам паўгадзіны гутарыў зь імі. Пасьля пікету амбасадар паведаміў, што мітынг здымаў адзін з тэлеканалаў дзяржаўнай тэлевізіі. Акрамя таго, па інфармацыі незалежных СМІ, удзельнікі мітынгу пасьля завяршэньня мерапрыемства арганізаванай калёнай накіраваліся да будынку, дзе месьціцца гарадзкі камітэт БРСМ. Па словах Кізіма, гэтыя факты даюць падставы казаць, што мітынг быў ня спантаннай, а сплянаванай акцыяй.

Амбасада ЗША пасьля пікету адрэагавала ў Twitter на акцыю пад сваім будынкам:

«Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля нашай амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказваньне сваёй думкі. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў – безь міліцэйскага гвалту і затрыманьняў».

Акцыі на Дзень Волі не дазволілі ні ў адным горадзе Беларусі, у Менску і Магілёве акцыі забаранілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG