Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве празь бел-чырвона-белы сьцяг узламалі офіс сацыял-дэмакратаў


Магілёў, архіўнае фота
Магілёў, архіўнае фота

Жалезныя дзьверы офісу абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» выламаныя, а скрозь адтуліны бачна, што ў ім рабілі вобшук. Больш за гадзіну таму ля яго было шмат міліцыянтаў.

Паводле відавочцаў, на акне сядзібы партыйнай арганізацыі вісеў бел-чырвона-белы сьцяг, які прыцягнуў увагу супрацоўнікаў міліцыі.

Фота даслалі відавочцы
Фота даслалі відавочцы

Сядзіба магілёўскіх сацыял-дэмакратаў месьціцца ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Вокны выходзяць у прахадны падворак. Партыйцы кажуць, што сьцяг вісеў на акне больш за год і праблемаў, зьвязаных зь ім, не было. Акрамя яго, па сьценах памяшканьня былі разьвешаныя партыйныя сьцягі. Цяпер іх няма.

22 сакавіка на 15 дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Нібыта ён не падпарадкаваўся «законнаму патрабаваньню службовай асобы». БСДП (Грамада) разам з Партыяй БНФ і рухам «За свабоду» падавалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне шэсьця і мітынгу з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сталічныя ўлады дазволу не далі.

Не дазволіў гарвыканкам мітынг на 25 сакавіка і ў Магілёве. Пра гэта заяўнік, актывіст АГП Раман Давыдаў, даведаўся ад пракурора гораду. Ад чыноўнікаў адказу на заяўку няма дагэтуль, хоць яе падавалі на пачатку сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG