Дата дня
24 сакавіка 1794 году ў Рэчы Паспалітай пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць Першы і Другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
Таксама ў гэты дзень
1882 — Робэрт Кох абвясьціў аб адкрыцьці бактэрыі сухотаў.
1919 — у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.
1984 — першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.
1996 — на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі — 1996 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Вясна-96».
1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.
2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.
2006 — у Менску пасьля 4 дзён існаваньня ўлады разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.
У гэты дзень нарадзіліся
1945 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.
1949 — Нік Лоў, брытанскі сьпявак.
1956 — Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі Microsoft у 2000–2014 гадах.
У памяці
1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.
1980 — памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com