Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэўле паказалі, як у Беларусі нязгодных з уладамі пазначаюць фарбай


21 сакавіка 2021, Сэўл
21 сакавіка 2021, Сэўл

21 сакавіка ў Сэўле беларусы Паўдзённай Карэі разам з карэйскімі грамадзкімі арганізацыямі правялі прэс-канфэрэнцыю, каб распавесьці пра рэпрэсіі, гвалт і беззаконьні ў Беларусі.

«У паўзах паміж выступамі, чалавек у міліцэйскай форме дэманстраваў традыцыі беларускага АМАПу, працуючы дубінкай і пазначаючы дакладчыкаў фарбай», — паведамляюць арганізатары прэс-канфэрэнцыі.

Яны зачыталі адкрыты ліст у МЗС Паўдзённай Карэі аб падтрымцы рэзалюцыі па Беларусі ў Асамблеі Рады ААН у правах чалавека. Ліст падпісала больш як 40 паўдзённакарэйскіх грамадзкіх арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG