Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны форум абмяркуе як арганізаваць перамовы ў Менску


Выстава ў Вільні, прысьвечаная Беларусі, люты 2021
Выстава ў Вільні, прысьвечаная Беларусі, люты 2021

У панядзелак, 22 сакавіка, у Вільні адбудзецца Форум Каліноўскага, які ладзіць Літоўскі Сэйм у супрацы з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай.

Удзельнікі абмяркуюць, як дапамагчы беларусам і вывесьці краіну з крызісу: як арганізаваць перамовы, міжнароднае пасярэдніцтва і паўплываць на ўлады ў Беларусі.

Акрамя Сьвятланы Ціханоўскай, прымуць удзел прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіте, Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Жузэп Барэль, памочнік Ангелы Мэркель Маціас Лютэнберг, старшыня камітэту ў замежных справах Эўрапейскага парлямэнту Дэвід Макалістэр, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, многія іншыя.

Канфэрэнцыя пройдзе 22 сакавіка ад 11:00 да 18:30 паводле менскага часу. Трансьляцыю можна будзе глядзець ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG