Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Камянцы паставілі помнік грэцкаму арэху. Якім яшчэ прадуктам ёсьць помнікі ў Беларусі


Помнік уяўляе сабой 3,5-мэтровае каванае арэхавае дрэва. Кошт — 12 тыс.рублёў, грошы далі прадпрыемствы-спонсары, якія не называюцца, рэшту аплаціў раённы бюджэт.

У Камянцы растуць арэхі з асабліва буйнымі пладамі, адсюль і ідэя помніка, які сайт kamenec.by апісаў як «першы помнік у райцэнтры, які можна назваць сучаснай гарадзкой скульптурай».

Вакол помніка агароджа, побач — відэакамэра.

Камянецкі сайт адзначае, што ў сьвеце толькі тры помніка грэцкаму арэху: у Канадзе, Турэччыне і ва Ўкраіне. Але там помнік самому арэху, а ў Камянцы — менавіта дрэву.

Якую яшчэ ежу ўвекавечылі ў помніках у Беларусі:

Памнік агурку ў Шклове
Памнік агурку ў Шклове
  • згушчонку — у Рагачове
  • бульбу — у Бярозаўскім раёне
  • яблык — на Шаркаўшчыне
  • вішню — у Глыбокім (у гонар згушчонкі зь вішнёвым смакам)
  • агурок — у Шклове і на Століншчыне
  • яйка — у Салігорску
  • рэпку — у Вілейцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG