Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады расейскага гораду забаранілі людзям глядзець на Месяц у тэлескоп


Актывіст Аляксей Тупіцын праводзіць пікет у падтрымку Аляксея Навальнага. Усьць-Кут, 2018 год.
Актывіст Аляксей Тупіцын праводзіць пікет у падтрымку Аляксея Навальнага. Усьць-Кут, 2018 год.

Выканаўца абавязкаў мэра гораду Усьць-Кут у Іркуцкай вобласьці Яўген Какшараў скасаваў дазвол на правядзеньне 21 сакавіка назіраньня за Месяцам у рамках «Сусьветнай ночы тратуарнай астраноміі 2021».

Пра гэта паведаміў Аляксей Тупіцын, дырэктар «Цэнтру грамадзянскага садзеяньня», які выступіў арганізатарам імпрэзы.

Ён удакладніў, што ў тэлефоннай размове кіраўнік гораду спаслаўся на ціск мясцовага ФСБ і на асьцярогі, што будуць раздавацца «агітацыйныя» матэрыялы. Фармальная прычына адмовы ў правядзеньні масавага мерапрыемства — тое, што заяўка была пададзена менш, чым за 10 дзён.

Назіраньні за Месяцам у рамках «Сусьветнай ночы тратуарнай астраноміі 2021» плянаваліся ў 14 населеных пунктах Іркуцкай вобласьці. Яе арганізавалі Іркуцкі плянэтарый і Іркуцкае рэгіянальнае астранамічнае таварыства.

У горадзе Ўсць-Куце, дзе няма грамадзкага тэлескопу, плянавалі на выдзеленай пляцоўцы ўсталяваць два тэлескопа, адзін з якіх быў набыты спэцыяльна пад гэты праект.

Заяўка была пададзеная за пяць дзён на стандартным блянку, да яе былі прыкладзеныя копіі дазволаў на акцыю з іншых гарадоў, дзе яе не адмянілі. Аляксей Тупіцын раней праводзіў пікеты ў падтрымку зьняволенага расейскага палітыка Аляксея Навальнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG