Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады забаранілі падвышаць цэны на платныя мэдычныя паслугі больш як на 5%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя даручыла падведамным структурам «прыняць неабходныя меры для недапушчэньня ў 2021 годзе павелічэньня прыросту індэксу спажывецкіх цэнаў больш як на 5%» на платныя мэдычныя паслугі, паведаміў БелаПАН з спасылкай на прэс-службу ведамства.

Адзначаецца, што магчымасьць павелічэньня цэнаў улады могуць разгледзець «выключна ў рамках ліквідацыі (скарачэньня) стратнасьці паслуг».

Афіцыйны дакумэнт, які зьмяшчае названае рашэньне, у публікацыі ня згадваецца. Таксама няма спасылкі на які-небудзь нарматыўна-прававы акт, на падставе якога яно прынятае.

Паводле закону, улады рэгулююць цэны на наступныя мэдычныя паслугі:

  • стаматалягічныя (артапэдычныя і зубатэхнічныя),
  • дыягнастычныя (лябараторная, прамянёвая, ультрагукавая, функцыянальная і эндаскапічная дыягностыка),
  • мэдычны агляд для выдачы правоў кіроўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG