Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by запусьціў рэклямную акцыю для падтрымкі сваёй працы і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі


Будынак, у якім месьціцца офіс Tut.by у Менску.
Будынак, у якім месьціцца офіс Tut.by у Менску.

Мэдыяпартал Tut.by пачаў акцыю для падтрымкі далейшай працы рэдакцыі.

Да 16 красавіка кожны, хто жадае падтрымаць партал Tut.by, можа паўдзельнічаць у стварэньні рэклямнага праекту на карысьць кампаній, якія працуюць зь людзьмі з абмежаванымі магчымасьцямі.

На сайце можна выбраць кампанію – удзельніцу праекту, выбраць любую суму для аплаты, а на сабраныя за месяц сродкі Tut.by рэалізуе рэклямную кампанію для арганізацыі. Набыць такую рэкляму могуць толькі фізычныя асобы – рэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

«Калі вы хочаце падтрымаць, але ня можаце зрабіць гэта цяпер, пакіньце свой e-mail і пазначце дату, калі такая магчымасьць зьявіцца. У выбраны дзень на вашу пошту прыйдзе напамін», — зазначылі арганізатары акцыі.

Справаздачу аб правядзеньні рэклямнай кампаніі кожны чалавек, які ўзяў удзел у праекце, атрымае на свой электронны адрас.

Напярэдадні заблякаваны ўладамі Беларусі сайт kyky.org завёў рахунак на Patreon дзеля падтрымкі сваёй далейшай працы. Рэдакцыя з канца жніўня апынулася ў вымушанай эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG