Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва супраць актывістаў «Вясны» актывізавалася, вядома пра 5 новых допытаў


Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, якога дапытвалі 16 сакавіка.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, якога дапытвалі 16 сакавіка.

У дачыненьні да сяброў і валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна» на гэтым тыдні ідуць актыўныя сьледчыя дзеяньні.

Як паведамляе арганізацыя, 15 і 16 сакавіка на допыт у крымінальнай справе, заведзенай Сьледчым камітэтам супраць «Вясны» быў выкліканы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

17 сакавіка на допыты ў якасьці сьведак выклікалі праваабаронцаў Леаніда Сьвеціка ў Віцебску, Уладзімера Малея і Маргарыту Вялічкіну ў Берасьці, Сержука Лацінскага ў Бабруйску.

5 сакавіка стала вядома, што крымінальная справа заведзеная паводле арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Галоўнае ўпраўленьне расьсьледаваньня арганізаванай злачыннасьці і карупцыі Цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь расьсьледуе крымінальную справу, заведзеную па факце дзейнасці праваабарончага цэнтру «Вясна». Пра гэта паведамілі ў праваабарончай арганізацыі.

Крымінальная справа заведзеная паводле арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). На гэты момант у яе межах адбываюцца актыўныя сьледчыя дзеяньні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленьняў і ў кватэрах сяброў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеяньні.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах праваабаронцы і валянтэры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Менск), Леанід Судаленка (Гомель) і Тацяна Ласіца (Рэчыца).

У МУС лічаць, што праваабаронцы і журналісты, «выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыцьцём праваабарончай дзейнасьці».

Паводле інфармацыі МУС, 16 лютага супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў па месцы жыхарства і ў офісах сябраў «Вясны», «Прафсаюз работнікаў РЭП», а таксама прадстаўнікоў БАЖ і незалежных СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG